У Італіі ствараюць шэлтар для беларускіх уцекачоў
Асацыяцыя «Талака» звярнулася з просьбай падтрымаць збор для яго абсталявання.
«Мы атрымалі ключы ад нашага шэлтара для беларускіх уцекачоў, — паведаміла арганізацыя. — Мы мусім паскорыцца і як мага хутчэй абсталяваць шэлтар — палітычных зняволеных час ад часу дэпартуюць з Беларусі. Мы мусім быць падрыхтаваныя для любога раскладу.
Пакуль на рахунку «Талакі» 305 еўра.
Мы звяртаемся да вас з просьбай:
- падтрымаць нас фінансава: нават самы маленькі ўнёсак мае вялікае значэнне
- расказаць пра наш збор у сацсетках (калі вы не ў Беларусі): інфармацыйная падтрымка не менш важная
- мець магчымасць дапамагчы нам з лагістыкай: перавозка и падвоз рэчаў, мэблі: на жаль, мы зусім не мабільныя
- дапамагчы побытавымі рэчамі, мэбляй: кватэра пакуль пустая».
Падтрымаць адкрыццё шэлтару фінансава можна тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное