«Уся тая ахінея, якую нясе Трамп пра Украіну, можа імгненна ператварыцца ў залатую ісціну»
Публіцыст Сяргей Навумчык – пра абавязак ЗША, які даўно ігнаруе Вашынгтон.
— Уся тая ахінея, якую нясе Трамп пра Украіну, можа імгненна ператварыцца ў залатую ісьціну, — піша Сяргей Навумчык. — Пры адной умове: калі ЗША верне Кіеву ядзерную зброю, падманам (Будапэшцкім мэмарандумам) выцягнутую ня толькі з Украіны, але і зь Беларусі і Казахстану.
І тады ЗША робяцца нічым не абавязанымі Украіне. І Трамп мае поўнае права істэрыць пра «зьдзелку», ці пра што заўгодна.
А пакуль не вярнулі — ЗША абавязаныя абараняць Украіну. Як і Беларусь, дарэчы, калі б на яе напаў Пуцін (праўда, гібрыдная акупацыя адбылася ўжо даўно).
Так, падпісваў мэмарандум Клінтан, парушыў яго (пры анэксіі Пуціным Крыму ў 2014) Абама. Але альбо гаспадар Белага Дому (на сёньня Трамп) павінен выконваць дамову, альбо прызнаць, што подпіс прэзыдэнта ЗША (хто б ім ня быў) нічога ня варты.
Читайте еще
Избранное