Офіс: «Вызваленыя праходзяць стандартныя ўкраінскія працэдуры. Пасля будуць перамяшчаны ў ЕС»
Дэпартаваныя ва Украіну палітвязні застануцца там яшчэ на некалькі дзён. Пра гэта расказала кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна.
14 снежня кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна і прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета ў пытаннях бяспекі і абароны Вадзім Кабанчук сустрэліся з украінскімі прадстаўнікамі, а таксама з некаторымі вызваленымі палітвязнямі.
Паведамляецца, што палітвязням створаны камфортныя ўмовы знаходжання і аказваецца неабходная медычная і псіхалагічная дапамога.
— Людзі знаходзяцца ў бяспецы, маюць цяпло, святло і сувязь, — адзначыла Шаціліна.
Па яе словах, усе вызваленыя атрымліваюць неабходную дапамогу.
— Гэта дае людзям час спакойна перадыхнуць і сабрацца з думкамі. Цягам некалькі дзён усе вызваленыя праходзяць стандартныя ўкраінскія працэдуры. Пасля гэтага будзе арганізаваны неабходны транспарт для іх перамяшчэння на тэрыторыю Еўрапейскага саюза. Офіс Ціханоўскай каардынуе працу з Польшчай, Літвой і еўрапейскімі партнёрамі, — паведаміла прадстаўніца Місіі.
Як вядома, усяго з Беларусі 13 снежня былі вызваленыя і дэпартаваныя ва Украіну 118 палітвязняў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное