Навумчык: Чаму нельга параўноўваць дэлегатаў «усебеларускага сходу» з дэлегатамі з’ездаў КПСС
Палітычны аглядальнік Сяргей Навумчык — пра памылковасць прамога параўнання.
— Можаце мяне рэзаць на кавалкі, але Дзьмітрый Шастаковіч — геніяльны кампазытар, — піша Сяргей Навумчык. — «Пахне чабор» і «Александрына» Пятруся Броўкі — шэдэўры паэзіі. Гагарын — назаўсёды ў гісторыі чалавецтва, Лявонаў першым зьдзейсьніў выхад у адкрыты космас, Максім Танк — выбітны паэт, Мікалай Сямёнаў — выбітны хімік (Нобэлеўская прэмія), «Ціхі Дон» — геніяльны раман (афіцыйнае аўтарства — Шолахаў, Нобэлеўская прэмія).
Чынгіз Айтматаў — выбітны кіргізкі празаік, Олесь Ганчар — выбітны ўкраінскі пісьменьнік, Кажадуб і Пакрышкін — сусьветна прызнаныя лётчыкі-асы, Таір Салахаў — выбітны азэрбайджанскі мастак.
Гэта я да таго, што ўсе гэтыя асобы былі дэлегатамі з’ездаў КПСС. Таму мы памыляемся, калі праводзім прамыя аналогіі «всебелоруского народного собрания» з тымі, хто ў свой час зьбіраўся ў Крамлёўскім палацы на партыйныя з’езды.
Так, на камуністычныя — і тым ня менш, удзельнікі паноптыкуму, які днямі трансьлявала БТ беларускаму народу, ні па прафэсійных дасягненьнях, ні па чалавечых, ні па якіх іншых якасьцях і блізка не наблізіліся да вышэйназваных асобаў.
Читайте еще
Избранное