Общество

Латушка заклікаў беларусаў прыйсці на Дзень Волі ў масках, акулярах і парыках

Каб рэжым Лукашэнкі не мог ідэнтыфікаваць удзельнікаў акцыі.

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка звярнуўся да беларусаў і польскага грамадства напярэдадні акцыі да Дня Волі ў Варшаве з нагоды таго, што Следчы камітэт абвясціў пра намер вызначаць усіх беларусаў, якія будуць удзельнічаць у публічных святкаваннях Дня абвяшчэння БНР, і пагражае ім крымінальным пераследам, канфіскацыяй маёмасці і ціскам на іх родных у Беларусі.

Нам важна быць разам у гэты важны дзень, але абавязкова выкарыстоўвайце ўсе магчымыя меры засцярогі, каб рэжым не мог вас ідэнтыфікаваць. Насіце маскі, акуляры, парыкі. 23 сакавіка а 13:00 збярэмся ў Варшаве на плошчы Трох Крыжоў, — заклікаў Павел Латушка.

Таксама ён просіць польскае грамадства падтрымаць беларусаў.

— Прыходзьце разам з намі на акцыю ў абарону свабоды і дэмакратыі. Вам не пагражае небяспека — вы жывяце ў свабоднай краіне і знаходзіцеся пад абаронай вашай дзяржавы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(12)