Общество

Фотафакт. Ціханоўская ўзнагародзіла медалём Скарыны Лявона Вольскага

Лідарка дэмсіл падзякавала выбітнаму музыканту і кампазітару за ўплыў на фарміраванне беларускай ідэнтычнасці і самасвядомасці.

Медаль Францыска Скарыны прысуджаецца за ўнёсак у развіццё беларускай навукі, адукацыі і культуры. У выпадку з Лявонам Вольскім – гэта прызнанне шматгадовай працы, якая зрабіла яго творчасць неад’емнай часткай музычнага жыцця Беларусі.

– Для мяне імя Лявона Вольскага – гэта сінонім беларускай рок-музыкі, – адзначыла Святлана Ціханоўская. – На альбомах вашай творчасці выраслі ўжо цэлыя пакаленні. Пры гэтым актуальнасць гэтай музыкі не толькі захоўваецца – яна нават расце з гадамі.

Я радая, што мы можам уручыць вам гэты медаль тут, у дарагім вашаму сэрцу мульцікультурным Вільнюсе. Хаця, вядома, з большай радасцю я ўручыла б вам яго ў Менску. Але і гэта аднойчы будзе, я ўпэўненая. Дзякуй вам за тое, што ўсё жыццё вы набліжаеце момант, калі Беларусь зноў стане насамрэч беларускай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(18)