Дашкевіч: «Сорамна ўсё гэта чытаць. Звяргаюць Ціханоўскую, нешта даказваюць – на некаторых людзей проста смешна глядзець»

Былы палітвязень Зміцер Дашкевіч – пра палітычныя спрэчкі і каштоўнасць беларускай мовы.

У  інтэрв'ю ютуб-каналу ЧастнОК-LIVE Дашкевіч сказаў:

– Хто хоча займацца пантамі, хай займаецца пантамі. (А нам) трэба рабіць нейкія стваральныя рэчы. Можа мінімальныя, але для нас дасягальныя... Чым больш мы гаворым пра рэчы недасягальныя, тым больш самі сябе дэмаралізуем, расчароўваем – і ўсіх, хто глядзіць на нас.

Скрыншот відэа

Верагодна, маючы на ўвазе допісы ў сацсетках і палітычныя заявы, Дашкевіч адзначыў:

– Проста сорамна ўсё гэта чытаць... Звяргаюць Ціханоўскую, нешта даказваюць – на некаторых людзей проста смешна глядзець. Яны ганьбяць самі сябе. Для чаго гэта? Ну табе не падабаецца – маеш права. Мы лічым сябе людзьмі дэмакратычных поглядаў, давайце дыскутаваць, давайце казаць пра памылкі.

Але рабіць гэта трэба разумеючы, што ніколі не пераплюніце Ціханоўскую. Гэта цуд Беларусі, што яна ў нас ёсць. Дзякую Богу за яе.

Ты лічыш, што нешта не так? Ну рабі, людзі далучацца і падтрымаюць – паглядзіце, як скідваюцца на розныя праекты і дапамогу палітвязням. Калі ты будзеш рабіць правільную справу перад Божым абліччам, цябе падтрымае грамадства – грашыма, маральна і фізічна.

Проста рабі справу. Не, мы будзем займацца тым, што будзем даказваць, у каго панты круцейшыя. Ну дзіцячы садок проста.

Дашкевіч таксама пракаментаваў сэнс старога перформанса, калі ён з паплечнікамі капаў акопы ля мяжы з Расіяй:

– Што будзе адбывацца, калі вы не будзеце размаўляць на роднай мове? Вы будзеце рыць акопы і гінуць. Гэтага не хочуць разумець многія людзі. Але Пуціным неаднаразова заяўлена: «рускі мір» – там, дзе руская речь.

Паглядзіце, як Фядута развіваецца. Здавалася б, пушкініст, руская літаратура. І ён кажа: яны прыйшлі туды (ва Украіну – С.) з-за рускай мовы. А калі б там не размаўлялі па-руску, то куды б яны прыйшлі? Нікуды.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(51)